Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

"Гучы, гучы,родная мова!"

Як нарадзілася наша беларуская мова?

разгарнуць » / « згарнуць

21 лютага - Мiжнародны дзень роднай мовы!

разгарнуць » / « згарнуць

«Чытанка для дзіцячага садка» на смартфонах

разгарнуць » / « згарнуць

Вывучаем родную мову.

разгарнуць » / « згарнуць

Прыказкі ды прымаўкі

разгарнуць » / « згарнуць

Забаўлянкі для дзяцей,лічылкі

разгарнуць » / « згарнуць

Вывучаем родную мову

 Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. 

 Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы,  забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi  вядзецца па наступных напрамках:

-развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці; 

-заняткi па развіццi беларускага маўлення; 

-самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

 Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту праводзяцца заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.

Рэкамендацыі для бацькоў

 Калі ў дзяцінстве дзіця адчувала пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, захапленне ад судакранення  з асаблівым  подзвігам, яно набыло эмацыйны вопыт. Тым самым будуецца шлях для асацыяцый эмацыйнага характару, а гэта з'яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.

• Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго – роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дашкольнай установы.

• Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага паселішча.

• У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце пра значэнне кожнага аб'екта.

• Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.

• Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.

• Пашырайце уласны кругагляд.

• Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.

• Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуру свайго народа.

• Заахвочвайце дзіця да імкнення падтрымліваць парадак, прыкладных паводзін ў грамадскіх месцах.

Размаўляем па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзяйсняюцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

Раздзелы сайта